17 верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень народнага адзінства.
Дзень народнага адзінства – не проста дата ў календары! Гэта глыбокі сімвал, які нагадвае грамадзянам Беларусі пра іх агульныя карані, агульную гісторыю і агульную будучыню. Ён умацоўвае пачуццё патрыятызму і калектыўнай адказнасці за лёс сваёй краіны, аказваючы значны ўплыў на ўмацаванне нацыянальнай самасвядомасці і адзінства нацыі.
Са святам суайчыннікаў павіншаваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Дзень народнага адзінства – сімвал аднаўлення гістарычнай справядлівасці і нацыянальнага яднання, якія паслужылі асновай развіцця і ўмацавання суверэннай беларускай дзяржаўнасці. 17 верасня 1939 года падзелены міжволі народ нашай краіны набыў цэласнасць і свабоду, гэта дазволіла беларусам стаць паўнапраўнымі гаспадарамі сваёй зямлі. Дзякуючы аб’яднанню беларусы захавалі свае ідэнтычнасць і спрадвечныя духоўныя каштоўнасці, абаранілі ў Вялікай Айчыннай вайне права на мірнае жыццё, якое адрадзілі і ўпэўнена працягваюць». Прэзідэнт пажадаў усім беларусам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Са святам, беларусы!
