Главное управление образования Гродненского облисполкома
Учреждение образования "Гродненский государственный колледж бытового обслуживания населения"
Качество подготовки выпускников - залог процветания колледжа!
/// Правядзенне рэспубліканскага дыктанта «Дзень народнага адзінства»
17 Сен / 2026
Автор: Администратор Метки: Меток нет Комментарии:0
Поделится:
17 верасня 2026 года быў арганізаваны і праведзены рэспубліканскі дыктант да Дня народнага адзінства. Дыктант праводзіўся ў рэжыме прамой трансляцыі на платформе ютуб-канала «Moladz_by». У напісанні дыктанта пад кіраўніцтвам выкладчыка Лейко А. С. Узялі актыўны ўдзел навучэнцы вучэбных груп: • Група № 28 (кваліфікацыя «швачка / цырульнік»); • Група № 3 п/п (кваліфікацыя «кравец / цырульнік»). Мерапрыемства прайшло на высокім арганізацыйным узроўні. Навучэнцы праявілі зацікаўленасць, сабранасць, высокую дысцыпліну і згуртаванасць. У кабінеце панавала цёплая, добразычлівая і сяброўская атмасфера. Усе навучэнцы паспяхова справіліся з напісаннем тэксту, прадэманстраваўшы павагу да роднай мовы, гістарычнай памяці і дзяржаўных традыцый Рэспублікі Беларусь.