/// Першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»

30 Окт / 2026
Автор: Администратор Метки: Меток нет Комментарии: 0

Bookmark and Share

29 кастрычніка 2026 года ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны каледж бытавога абслугоўвання насельніцтва» адбыўся першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

Алімпіяда праводзілася ў адпаведнасці з парадкам, зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2026 года № 396, а таксама загадамі абласнога і раённага ўпраўленняў адукацыі і загадам па ўстанове адукацыі.

У алімпіядзе прынялі ўдзел навучэнцы 1 і 2 курса, груп 30 ш/ц і 27 ш/ц. Удзельнікі выконвалі заданні па беларускай мове і літаратуры, якія правяралі веданне вучэбнага матэрыялу, моўную граматнасць, навыкі аналізу тэксту і ўменне прымяняць атрыманыя веды.

Мерапрыемства прайшло арганізавана. Навучэнцы праявілі зацікаўленасць і адказнае стаўленне да выканання заданняў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры: Лейко А. С.




/// Комментариев нет

Комментарии закрыты.