День Конституции в Беларуси — государственный праздник, который отмечается в Республике ежегодно 15 марта, согласно Указу Президента Республики от 26 марта 1998 года №157. Первая Конституция Советской Социалистической Республики Белоруссии (ССРБ) была принята на I съезде Советов Белоруссии 3 февраля 1919 года. Ее содержание было пронизано идеей диктатуры пролетариата, которая и была непосредственно закреплена в Конституции. Позже она неоднократно менялась. 27 июля 1990 года была принята Декларация Верховного Совета «О государственном суверенитете Республики Беларусь». Декларация провозгласила «полный государственный суверенитет Республики Беларусь как верховенство, самостоятельность и полноту государственной власти республики в границах ее территории, правомочность ее законов, независимость республики во внешних отношениях».
Коллекции одежды «Купальская ночь» и «Орден Кариатиды», разработанные молодым дизайнером, преподавателем колледжа бытового обслуживания населения Анжеликой Владимировной Семашкевич были представлены 11 марта 2017 года в Концертном зале колледжа искусств на модном событии Grodno Fashion Show-2017. Всего было показано около 40 коллекций одежды для женщин и мужчин, детей и подростков. И это всё в виде яркого шоу с участием артистов и применением самых современных сценических технологий. Коллекции «Купальская ночь» и «Орден Кариатиды» не оставили равнодушными зрителей Fashion Show-2017 и сопровождались бурными аплодисментами.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|
|
Автор фото: Жуковская Т.М. |
|
13 марта 2017 года прошел информационный час “Мы – граждане Республики Беларусь”, посвященный Дню Конституции Республики Беларусь. На мероприятие была приглашена Кирьяк Лилия Вацлавовна депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, которая поздравила с наступающим Днем Конституции и рассказала о работе парламента. Мероприятие подготовили: 4 группа ш/п, Козловская Т.Н. – куратор, Гапон В.Ф.и Янушкевич Т.А. – мастер.
Пра сябе Алена гаворыць, што яна чалавек творчы і мэтанакіраваны, а галоўнае багацце ў яе жыцці — сям’я, трое дзетак натхняюць яе на добрыя справы, не даюць стаяць на месцы. Алена Мацюк — майстар вытворчага навучання Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва.
Скончыўшы з чырвоным дыпломам каледж у 2003 годзе, засталася тут працаваць і прадоўжыла сямейную справу — яна цырульнік у трэцім пакаленні. Дзядуля і мама — прадстаўнікі гэтай прафесіі, да таго ж мама, Людміла Аляксееўна Калініна, 28 гадоў працавала майстрам вытворчага навучання ў каледжы. Дынастыю ў чацвёртым пакаленні плануе прадоўжыць і старэйшая дачка — дзевяцікласніца Мілена.
— Такія людзі, як Алена Уладзіміраўна Мацюк, — гонар нашай навучальнай установы, — гаворыць дырэктар каледжа Алег Сяргеевіч Лябецкі. — Алена Уладзіміраўна — выдатны настаўнік і выдатны выхавальнік. Гэта вельмі актыўны чалавек, неабыякавы, накіраваны на дасягненне максімальнага выніку ва ўсіх справах . У яе заўсёды складваюцца даверлівыя і добразычлівыя адносіны з навучэнцамі. А для дзяўчат Алена Уладзіміраўна — бясспрэчны аўтарытэт.
Яна літаральна з першых хвілін вучобы бярэ іх у свае рукі. І гэта не вобразна, а па-сапраўднаму. Як калісьці вучыла яе мама, так і зараз Алена праз уласныя методыкі перадае ўменне працаваць — бярэ рукі вучаніцы ў свае рукі і так дэманструе кожны рух. Дарэчы, Алена беражліва захоўвае маміны прылады і карыстаецца імі да гэтага часу.
— Гледзячы на прафесійную работу цырульніка, вы, напэўна, і не задумваецеся, як яны вучацца, — гаворыць Алена Уладзіміраўна. — Да прафесіяналізму ляжыць доўгі шлях. Некаторыя, калі бяруць у рукі нажніцы, знаходзяцца амаль у непрытомным стане. Гэта вельмі адказны момант, справіцца з хваляваннем вельмі няпроста. Таму і бяру іх рукі ў свае і разам мы пачынаем працаваць. Часам дзяўчаты, засяроджаныя на дзеянні, і не заўважаюць, як адыходжу ўбок і што яны самастойна выконваюць стрыжку. І толькі праз некаторы час раздаецца радаснае і трывожнае: “Я гэта сама?!” Я жыву з адчуваннем, што вучу сваіх дзяўчат нейкаму чарадзейству. Для мяне таксама вельмі важна вучыць іх самастойнасці, адказнасці не толькі за прафесійную справу, але і за ўласнае жыццё.
Выхоўваць і вучыць А.У.Мацюк дапамагае і вопыт псіхолага — вышэйшую адукацыю па гэтым кірунку яна атрымала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. А прафесійнае майстэрства ўдасканальвае ў шматлікіх конкурсах, фестывалях. Вучылася яна і ў адной з лепшых акадэмій цырульніцкага мастацтва “Далорэс” у Маскве. Для многіх навучэнак каледжа прыступкай да прафесійнага жыцця становіцца тэатр цырульніцкага мастацтва “Афрадыта”, якім кіруе Алена Мацюк. У гэтым калектыве дзяўчаты і цырульнікі, і візажысты, і мадэлі. А стваралі “Афрадыту” мама Алены Уладзіміраўны і выкладчык Іраіда Віктараўна Корс, якая і зараз працуе ў каледжы.
— На занятках спасцігаецца базавы элемент, а ў тэатры мы эксперыментуем, творым і ствараем, — расказвае Алена Уладзіміраўна.
Тэатр ахвотна выступае на розных пляцоўках — у родным каледжы, іншых навучальных установах, заўсёды прымае ўдзел у прафарыентацыйных мерапрыемствах — на апошняй такой сустрэчы ў гродзенскай гімназіі № 5 дзяўчаты літаральна за пяць хвілін заплялі модныя зараз косы і стварылі прыгожыя вясельныя прычоскі. Алена Уладзіміраўна выступала ў ролі гуляючага трэнера і паспявала не толькі плесці косы, але і ўважліва назіраць за сваімі падапечнымі, падказваць, натхняць і радавацца іх вынікам.
Тройчы “Афрадыта” прадстаўляла Гродзенскую вобласць на “Славянскім базары ў Віцебску”, прадстаўлялі дзяўчаты каледж і на Дні беларускага пісьменства ў Шчучыне. А яшчэ яе вучаніцы займаюцца валанцёрствам.
— У нашай навучальнай установе вучацца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама шмат сірот, таму спагадлівыя адносіны да такіх дзяцей, дапамога сяброў, аднакурснікаў — норма паводзін у сценах каледжа, — расказвае намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Наталля Віктараўна Сардэчная. — Алена Уладзіміраўна ўзначальвае пярвічную арганізацыю Беларускага саюза жанчын у каледжы, кіруе валанцёрскім рухам і арганізоўвае дабрачынныя акцыі. З навучэнцамі наведвае дзіцячыя дамы і сацыяльныя ўстановы, дзяўчаты дапамагаюць па гаспадарцы ветэранам вайны. Працуюць і як цырульнікі.
Не абыходзяцца без прафесійнага ўдзелу Мацюк і розныя гарадскія мерапрыемствы: конкурс “Беларуская гарадзеначка” ці конкурс “Супербабуля” — усіх удзельніц упрыгожаць Алена Уладзіміраўна і яе вучаніцы.
“Майстар павінен добра выглядаць на сваім рабочым месцы, каб кліенту было прыемна бачыць падцягнутага, прыгожага спецыяліста, давяраць яго прафесіяналізму нават праз знешні выгляд, а правільная пастава дапаможа не стамляцца” — гэта адна са шматлікіх “навук” Алены Мацюк сваім вучаніцам, і так вучыла яе мама. Алена Уладзіміраўна — патрабавальны, але справядлівы выкладчык. А на такія адносіны дзяўчаты адказваюць першымі вытворчымі поспехамі — становяцца пераможцамі падчас правядзення ў каледжы Тэхналагічнага тыдня.
— Мне здаецца, што жыццё, як вясёлка. Чалавек павінен увесь час развівацца, і калі я спынюся, дык штосьці страчу, — гаворыць Алена Уладзіміраўна. — Заўсёды стараюся ўдзельнічаць у конкурсах прафесійнага майстэрства, не прапусціць цікавы майстар-клас. І сваіх дзяцей выхоўваю актыўнымі. Мне вельмі падабаюцца словы Марці Ларні: “Быць чалавекам — гэта многа, але быць жанчынай — яшчэ больш”.
Актыўная і дружная сям’я Мацюк — муж Анатоль Іванавіч, дочкі Мілена і Мар’я, сыночак Мацвей — станавілася пераможцай гарадскога конкурсу “Лепшая мнагадзетная сям’я”. Па выніках праекта “Здаровая сям’я — будучыня Беларусі” сям’я Мацюк у 2014 і 2015 гадах заносілася на Дошку гонару Ленінскага раёна Гродна. А зусім нядаўна Алена Уладзіміраўна Мацюк адзначана ганаровым званнем гарадскога конкурсу “Жанчына года” ў намінацыі “Паспяховы старт і надзея Беларускага саюза жанчын”.
Надзея ВАШКЕЛЕВІЧ.
Фота аўтара.
В общежитии 11.03.17. прошёл воспитательный час “Испытания нас закаляют, заставляют сохранять себя!” Любые трудности, испытания в нашей жизни не случайны и даны нам для личностного роста. Из всего человек может извлечь урок и стать лучше,сильнее, мудрее.
Автор фото: Баневич В.
9 марта 2017 года в Гродненском областном клиническом перинатальном центре состоялась акция-чествование матерей с праздником весны и 8 марта. Учащиеся УО «Гродненский государственный профессионально-технический колледж бытового обслуживания населения» приняли активное участие, подготовив концертные номера. Поздравить виновниц торжества с этим событием пришли первые лица города. С теплыми пожеланиями к ним обратились глава администрации Ленинского района Иван Курман, председатель Ленинской районной организации РОО «Белая Русь» Василий Михно и председатель Ленинской районной организации ОО «Белорусский союз женщин», заместитель главного врача по медицинской части Людмила Кеда.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|
|
Автор фото: Приписнова И.Ф. |
|